Внимание! Событие на данной странице не актуально.

КАЛЯДКІ Ў КУПАЛАВЫМ ДОМЕ

Литературный музей Янки Купалы ул. Янки Купалы 4, Минск, Беларусь 5 - 10 лет
Цена для взрослых: от 5.00 BYR
Цена для детей: от 5.00 BYR
Нет актуальных событий

З 15 снежня 2016 года па 31 студзеня 2017 года (акрамя суботы і нядзелі) Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на “Калядкі ў Купалавым доме” дзяцей ад 5 да 10 гадоў, іх бацькоў і настаўнікаў.

Для маленькіх сяброў мы падрыхтавалі цікавую святочную праграму і прапаноўваем:

  • Даведацца, як адзначаюць каляды ў Беларусі на працягу апошних 100 гадоў
  • Павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой
  • Паспяваць ды патанчыць
  • Прыняць удзел у актыўных гульнях
  • Паглядзець лялечны спектакль “У пошуках Снягуркі”
  • Атрымаць падарунак ад Снягурачкі

Уваход: 5 рублёў.

Абавязковы папярэдні запіс!!!

 (017) 327 78 66

Падчас правядзення інтэрактыўных музейных заняткаў часта здараюцца вельмі смешныя выпадкі:

Настаўніца вучням падчас правядзення інтэрактыўнага музейнага занятка: “Как вы себя ведёте? Вы же в приличное место пришли, а не в школу!”

Занятак “Калядкі ў Купалавым доме”. Вядучы задае пытанне, а 6-гадовыя дзеці адказваюць:

— Больш чым дзве тысячы гадоў таму нарадзіўся сын Божы. Як яго звалі?

— Янка Купала!!!

Пытанне ад вядучага:

— Дзеці, кім вы будзеце працаваць пасля вучобы?

                Адказы былі розныя, але часцей гучала: “вецерынарам”.

— А хто ж будзе лячыць людзей?

— Я, – крычыць 6-гадовая дзяўчынка.

— Якім доктарам будзеш?

— Паталагаанатамам!!!

Занятак “Калядкі ў Купалавым доме”. Дзяўчынка вельмі прыгожа танчыла з Казой. Калядоўшчык кажа:

— Прасі ў Казы што любіш: сала ці цукерку!

— Я люблю платья!

Отзывы и коментарии: 0