Внимание! Событие на данной странице не актуально.

Свята "СВЯТКУЕМ МАСЛЕНIЦУ РАЗАМ!"

Детский Центр "ТукиТук" проспект Газеты Правда 9, Минск, Беларусь 4 - 16 лет
Цена для взрослых: от 20.00 BYR
Цена для детей: Бесплатно
Нет актуальных событий

Запрашаем дзетак i iх бацькоў далучыцца да святкавання старажытнага свята-абрада Масленiцы!!!

Масленка стары год блiнами правaжае, новы – сонейкам сустракае! А яшчэ гульнямi, карагодамi, спевамi i жартамi!

Пачнем святкаваць на вуліцы, бо Масленіца патрабуе прасторы, паветра і буйнай весялосці. Даведаемся, хто такая Марэна, бог Велес, пагуляем ў «Ручаёк» i «Гульню з сонцам», памераемся сiлай у перацягваннi лiна. Працягнем святкаванне ў цяпле, пагуляем, паадгадваем загадкі, збробім маленькую берагiню – Ляльку-мотанку і пазбавімся некаторых сваiх страхаў!

Ну і якая ж Масленiца без смачных бліноў i добрага настрою?! Усе гэта абяцаем вам упэўнена. А калі вы яшчэ сумняваецеся - паглядзіце, як хораша мы святкавалі ў мінулым годзе.

Ганаровыя госці - тэатр «БуСемаПа» - артысты з неўгамонным творчым імпэтам, якія займаюцца любімай справай, і робяць гэта з задавальненнем, на радасць сабе і людзям.

Далучайцеся! Будзем разам зiму праваджаць, вясну ў госцi зазываць!!! 

Возрастная группа: 4+

Время начала: 11:00

Время окончания: 13:00

Стоимость встречи: Кошт удзелу (дарослы+дзiця): 20 р., кожнаму наступнаму члену сям'і– 8 р.

Отзывы и коментарии: 0