ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ

Подробнее:

Возраст:

10 - 14 лет

Где?

Приключенческий лагерь "Легенда"

Сядзіба «Запаведны востраў», Беларусь

Цена:

990.00 BYR

ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ - Приключенческий лагерь "Легенда"

Описание:

"Сцеражыцеся дрыгвы, людзі, сцеражыцеся балот уначы, калі сінія агні збіраюцца і пачынаюць скокі на самых гіблых мясцінах. Там часта ўначы пабачыце вы дваццаць коннікаў на вараных дрыкгантах.
І галоўны коннік імчыць наперадзе ўсіх. Капялюх з заломленым полем насунуты на яго вочы, ногі прывязаны да сядла. Не бразгочуць мячы, не ржуць маўклівыя коні. Толькі часам аднекуль здалёк даносіцца спеў рога. Развяваюцца грывы, балотныя агні ззяюць пад нагамі коней.
Па верасе, па гіблай дрыгве скача дзікае паляванне і будзе скакаць да тых часоў, пакуль існуе свет." (У.Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха")

Містычная гісторыя пра Беларусь старадаўнюю, яе таямніцы і загадкі для дзяцей ад 10 да 15 гадоў. Гісторыя пра любоў да сваёй зямлі, заснаваная на рэальных фактах, казках і легендах і творах Уладзіміра Караткевіча. 

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ

Сядзіба «Запаведны востраў» знаходзіцца ва ўнікальным месцы - на сапраўдным астраўку паміж двух азёр: Івесь і Азёр. Калісьці тут была стаянка крывічоў.
Месцы тут неверагодна маляўнічыя. Убачыць дзікага звера ці птушку тут не дзіва. Векавыя сосны хаваюць домікі ад сонца і насычаюць паветра непаўторным водарам. Ручаі і балоты аддзяляюць сядзібу ад усяго свету. Варта пераехаць праз невялікі ручай, і вы трапляеце зусім у іншы свет без шуму, мітусні і клопатаў. 
На месцы самой сядзібы, як лічаць навукоўцы, было капішча, дзе старажытныя славяне маліліся багам. Побач ёсць старажытныя могілкі старавераў з каменнымі васьміканцовымі крыжамі, курганы крывічоў, стары разбураны касцёл і яшчэ шмат цікавага.

ЭКСКУРСІЯ Ў ПОЛАЦК

Горад-патрыярх, горад-летапісец, радзіма Еўфрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны, волат беларускай гісторыі, не вывучаны і не разгаданы да канца. Але ён і дапаможа ўдзельнікам праграмы знайсці адказы на новыя загадкі.

МОВА ЗНОСІН

На праграме асноўнымі мовамі зносін стануць беларуская і руская. Пры гэтым беларускай мовы будзе адчувальна больш, але калі ваш дзіценак прывык размаўляць пераважна на рускай мове, не палохайцеся, яго патрымаюць і дапамогуць.

Поделиться:

Отзывы и коментарии: