Увага! Подія на цій сторінці не актуальна.

Казачнае прадстаўленне з лялькамі і гульнямі "Казачкі з куфэрачка"

Національний центр сучасних мистецтв (НЦСМ) ул. Некрасова 3, Минск, Беларусь 3 - 8 років
Ціна для дітей: від 8.00 BYR
Немає актуальних подій

Запрашаем 13 мая ў 11.00 у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтвна (вул. Някраса, 3) казачнае прадстаўленне з лялькамі і гульнямі ў дзвюх частках “Казачкі з куфэрачка”.

А ці жывуць у чароўным куфэрачку казкі? А як жа! Ды й не адна-дзве, а многа-многа, цьма цьмой, аж зашмат! А ўсяго трэба толькі той куфэрачак адчыніць пры дапамозе смяшлівага дзядзькі Бая і чароўнай цётачкі Забаўніцы і ўсё – тут жа павыскокваюць і паляцяць з яго такія казкі, такія… што толькі паспявай іх лавіць і запіхваць у свае кішэні.

Тыя спрытныя малюпасенькія казачкі змогуць вам расказаць ды паказаць вядомыя на ўвесь свет казачнікі дзядзька Бай і цётачка Чараўніца-Забаўніца. Такую казку, дзе хітрая ліса Анфіса будзе пакарана за свой несправядлівы ўчынак, прычым гэта дапамогуць самі дзеці-гледачы, якія яшчэ да гэтага навучаць Вядзьмедзьку Мішку лічыць аж да шасці, а то й да дзесяці, ці нават да дванаццаці, назбіраць разам з Мішкай малінкі ў лесе, палятаць з осамі, каб Лісяня Хітрыка з Зайкай Лялечкай памірыць, карацей кажучы, прыходзьце хутчэй, дзетачкі, да дзядзька Бая і цётачкі Забаўніцы адчыніць той незвычайныкуфэрачак, каб неверагодна-цудоўную казку пабачыць!

Пастаноўка і музычнае афармленне – Галіны Карбаўнічай

Сцэнаграфія і касцюмы – Алесі Снапок-Сарокінай

Лялькі – Таццяны Лісавенка і Веніяміна Маршака

Ролі выконваюць – Лявон Сідарэвіч і Вікторыя Кавальчык

Узрост гледача: ад 3 да 8 гадоў (можна з бацькамі, а можна і без бацькоў).

Кошт квітка: 8 р.дзіцячы, 4 р. дарослы.

Набыць квіткі можна у касе НЦСМ (Някрасава, 3).

Дадатковая інфармацыя па нумары: +37525 767 09 02

Відгуки та коментарі: 0