Увага! Подія на цій сторінці не актуальна.

МАСЛЕНІЦА ў "Дукорскім маёнтку" !

Садибно-парковий комплекс "Дукорскій маєток" Дукора, Беларусь 8 - 16 років
Ціна для дорослих: від 9.00 BYR
Ціна для дітей: від 6.00 BYR
Немає актуальних подій

ЗАПРАШАЕМ УСІХ СУСТРЭЦЬ МАСЛЕНІЦУ Ў ШЛЯХЕЦКАЙ АТМАСФЕРЫ !

Для нашых гасцей створана новая тэатралізаваная забаўляльна-пазнавальная праграма, якая дазволіць з галавой пагрузіцца ў асяроддзе старога панскага маёнтка на масленічныя святы!

На працягу ўсяго святочнага дня вас чакаюць:

  • Паказ новага аўтарскага спектакля Дукорскай батлейкі;
  • Традыцыйныя вайсковыя практыкаванні – арт-група «Дукорскага маёнтка» прапануе Вам пазнаёміцца і прыняць удзел у радзе спецыфічных і, безумоўна, цікавых вайсковых практыкаванняў;
  • Конкурсы і забавы;
  • Паласа выпрабаванняў;
  • Вывучэнне спосабаў падачы сігналаў з дапамогай паляўнічых рагоў;
  • Турнір па гульне ў косці на прызы Дукорскага маёнтка;
  • Жывая музыка;
  • Катанне на брычцы;
  • Тэматычная фотазона;
  • Бескакштоўна гарачая гарбата;
  • Майстар-клас па старадаўніх танцах;
  • Спальванне пудзіла;
  • Забава з масленічным святочным слупом на прызы ад Дукорскага маёнтка;

Майстар-класы ад нашых майстроў і шмат іншага!

Таксама будуць працаваць платныя пляцоўкі:

—  Кіданне сякер, сюрыкэнаў, нажоў, дроцікаў, кідальных суліц;

— Першы ярус вяровачнага гарадка;

— Лучны цір;

— Страйкбольны цір;

— Пейнтбольны цір;

На працягу дня ўсе аб’екты комплекса адкрыты для наведвання: майстэрні, музей, заасад, стайня і, бясспрэчна, перакулены дом! Выязныя кропкі харчавання, а таксама кафэ “Карчма” і бар “Шынок”.
Таксама вас чакае паказальнае выступленне асілка!

Уваходныя білеты набываюцца ў нас на касе;

Дарослыя –  9 руб.

Дзеці –  6 руб.

Дзеці да 8 год, ветэраны Вялікай айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза і Беларусі, інваліды 1 і 2 груп – бясплатна!

Відгуки та коментарі: 0