Увага! Табір на цій сторінці не актуальний.

Осенние каникулы "Дикая охота"

Деталі:

Вік:

10 - 15 років

Де?

Пригодницький табір "Легенда"

проспект Машерова 17, Минск, Беларусь

Ціна:

881.00 BYR

Осенние каникулы "Дикая охота" - Пригодницький табір "Легенда"

Опис:

Містычная гісторыя пра Беларусь старадаўнюю, яе таямніцы і загадкі для дзяцей ад 10 да 15 гадоў. Гісторыя пра любоў да сваёй зямлі, заснаваная на рэальных фактах, казках і легендах і творах Уладзіміра Караткевіча.

Запісацца: +375 29 318 24 37 / +375 29 609 09 99 / +375 25 510 22 40

"Сцеражыцеся дрыгвы, людзі, сцеражыцеся балот уначы, калі сінія агні збіраюцца і пачынаюць скокі на самых гіблых мясцінах. Там часта ўначы пабачыце вы дваццаць коннікаў на вараных дрыкгантах.
І галоўны коннік імчыць наперадзе ўсіх. Капялюх з заломленым полем насунуты на яго вочы, ногі прывязаны да сядла. Не бразгочуць мячы, не ржуць маўклівыя коні. Толькі часам аднекуль здалёк даносіцца спеў рога. Развяваюцца грывы, балотныя агні ззяюць пад нагамі коней.
Па верасе, па гіблай дрыгве скача дзікае паляванне і будзе скакаць да тых часоў, пакуль існуе свет."

У.Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха"

Мэты и задачы праграмы:

1. Стварыць загадкавую і містычную атмасфэру, каб насыціць дзяцей легендами.

2. Прывіць любоў да роднай зямлі.
3. Зацікавіць дзяцей гісторыяй і прыгажосцю Беларусі.

Месца правядзення

Сядзіба «Запаведны востраў» знаходзіцца ва унікальным месцы - на сапраўдным астраўку паміж двух азёр: Івесь і Азёр. Калісьці тут была стаянка крывічоў.

Месцы тут неверагодна маляўнічыя. Убачыць дзікага звера ці птушку тут не дзіва. Векавыя сосны хаваюць домікі ад сонца і насычаюць паветра непаўторным водарам. Ручаі і балоты аддзяляюць сядзібу ад усяго свету. 

На месцы самой сядзібы, як лічаць навукоўцы, было капішча, дзе старажытныя славяне маліліся багам. Побач ёсць старажытныя могілкі старавераў з каменнымі васьміканцовымі крыжамі, курганы крывічоў, стары разбураны касцёл і яшчэ шмат цікавага.

Экскурсія ў Полацк

Горад-патрыярх, горад-летапісец, радзіма Еўфрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны, волат беларускай гісторыі, не вывучаны і не разгаданы да канца. Але ён і дапаможа ўдзельнікам праграмы знайсці адказы на новыя загадкі.

На якой мове будуць дзеці размаўляць

На праграме асноўнымі мовамі зносін стануць беларуская і руская. Пры гэтым беларускай мовы будзе адчувальна больш, але калі ваш дзіценак прывык размаўляць пераважна на рускай мове, не палохайцеся, яго патрымаюць і дапамогуць.

Кошт праграмы

Кошт праграмы складае 450 уе (для дзетак, якія ўжо былі ў "Легендзе", зніжкі) для новых (аплата ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дзень аплаты).
Па ранейшаму вы можаце скарыстацца растэрміноўкай і аплаціць усю суму па частках.

Запішыцеся зараз:

  • +375 29 318 24 37
  • +375 29 609 09 99
  • +375 25 510 22 40 

Поділитись:

Відгуки та коментарі: